Хто мы: беларуская дыяспара ў Нідэрландах

У беларускай дыяспаре Нідэрландаў больш за 600 чалавек. Ужо ў 2011 была створана грамадзкая арганізацыя Open Belarus! для папулярызацыі беларускай культуры ў Нідэрландах і падтрымцы двухбаковых кантактаў паміж дзвюмя краінамі. Культурныя сустрэчы і лекцыі праходзілі як для галандскай публікі, так і для беларусаў, якія жывуць у Нідэрландах.

Перад і пасля падзеяў жніўня 2020 шмат беларусаў далучыліся да дыяспары, аб’ядналіся ў агульнай мэце падтрымкі сваёй радзімы. З пачатку лета дыяспара ў арганізавала 43 акцыі. Самыя вялікія маршы ў Гаазе сабралі 400 і 200+ чалавек. Акрамя Гаагі, рэгулярныя дэманстрацыі праходзяць на плошчах Амстэрдама, Утрэхта, Ратэрдама і Эйндховена. Многія акцыі былі прысвечаны важным палітычным падзеям як, напрыклад, абмеркаванню беларускага пытання ў парламенце Нідэрландаў або візіту Святланы Ціханоўскай.

Акрамя акцый, у нас сфармавалася 13 рабочых груп па розных пытаннях: па працы з галандскімі медыя і палітыкамі (рэгулярна распаўсюджваем інфармацыю пра падзеі ў Беларусі); універсітэтамі, падрыхтоўка беларускай школы, дапамогі медыкам і бежанцам. У лістападзе і снежні арт-каманда правяла выставу пратэснага мастацтва ў Амстэрдаме і Утрэхце. Група падтрымкі некалькі разоў збірала і перадавала грошы пацярпелым у Беларусь, а да Каляд падрыхтавала падарункі бежанцам з Беларусі.

Зараз Нідэрландская дыяспара падтрымлівае беларускія музыкальныя праекты: прайшоў live канцэрт Tor Band, запланавана яшчэ некалькі суботніх канцэртаў, працягвае праводзіць акцыі салідарнасці і творчыя акцыі онлайн.