Народнае Антыкрызіснае Упраўленне

Народнае Антыкрызыснае Упраўленьне, створанае па ініцыятыве члена Прэзыдыюма

Каардынацыйнага Савета Паўла Латушкі, зьяўляецца часовым грамадзкім органам, які забясьпечвае захаваньне і падтрыманьне функцый дзяржаўнага кіраваньня ў Беларусі да дэмакратычнага абраньня беларускімі грамадзянамі новага ўрада.

Мэты: 

  1. Забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады.
  2. Стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа.

Задачы

Ліквідацыя прычын крызісу і падрыхтоўка да адстаўкі Лукашэнкі

  • Абарона грамадзян ад рэпрэсій.
  • Прыцягненне да адказнасці вінаватых у гвалце і фальсіфікацыі.
  • Узаемадзеянне з мiжнароднымi арганiзацыямi з мэтай выяулення i арышту рахункау асоб, якiя супрацоунiчаюць з рэжымам
  • Фарміраванне спіса кампаній, звязаных з фінансаваннем рэжыму, для прымянення ў дачыненні да гэтых кампаній эканамічных санкцый.
  • Садзейнічанне міжнародным арганізацыям у пашырэнні спіса асоб для персанальных санкцый.
  • Падтрымка мірных пратэстаў, забастовачных рухаў і іншых форм лакальнай самаарганізацыі.
  • Процідзеянне прапагандзе.

Падрыхтоўка інстытутаў улады да пераходнага перыяду

  • Падтрымка сацыяльна неабароненай катэгорыі насельніцтва.
  • Кадравае рэфармаванне ўрада ў перыяд стабілізацыі.
  • Сістэма мер аднаўлення законнасці і правапарадку.
  • 10 крокаў стабілізацыі і аднаўлення росту эканомікі.
  • Аднаўленне знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага супрацоўніцтва.
  • Забеспячэнне функцыянавання сацыяльных сфер.

НАУ запрашае лепшыя кадры сярод грамадзян Беларусі з досведам дзяржаўнага, бізнес і грамадскага кіравання, а таксама антыкрызіснага менеджменту для далейшых дзеянняў па пераадоленні крызісу.

Сайт Народнага Антыкрызыснага Упраўлення